Соколовский Нестор Фёдорович
(1902 - 1950)
Биография
Кампазітар
Сакалоўскі Нестар Федаравіч
1902 - 1950
Ад саюза кампазітараў БССР
Сакалоўскі Несцер Фёдаравіч нарадзіўся 9 лістапада 1902 года ў в. Вешкі Барысаўскага павета, Мінскай губерніі (зараз Докшыцкага раёна). Беларускі кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931, клас кампазіцыі М. Аладава). У 1932–1935 гг. вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1926 па 1931 гг. – акцёр і хормайстар БДТ-3, у 1931–1937 гг. – кіраўнік самадзейных хораў. Адзін з арганізатараў і хормайстар ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1937–1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля звакуацыі з Мінска, некаторы час працаваў на адным з ваенных заводаў, а затым у 1941–1943 гг. служыў у савецкай арміі. З 1943 па 1944 гг. – мастацкі кіраўнік Палескага абласнога ансамбля песні і танца, у 1944–1946 гг. – начальнік аддзела мастацкай самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, з 1946 года – старшы рэдактар рэдакцыі музычнай літаратуры Белдзяржвыдавецтва.
Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (верш А. Клімовіча), многіх хораў, песень на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, П. Броўкі, М. Машары, А. Русака, М. Чарота, А. Якімовіча і інш., інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень. Найбольш папулярны твор – «Песня пра Нёман» (верш А. Астрэйкі).
Запісаў і апрацаваў больш за 500 беларускіх народных песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і найгрышаў. Імя Н. Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1944), двума медалямі.
Памёр Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі 13 лістапада 1950 года.
Імя Н. Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў.
Захоронение находится на Военном кладбище г. Минска.
Источник: сведения предоставила Давыдова Ирина Георгиевна (г. Могилев).

