A A A Ц Ц Ц Ц

ШРИФТ:

Arial Times New Roman

ИНТЕРВАЛ:

х1 х1.5 х2

ИЗОБРАЖЕНИЯ:

Черно-белые Цветные
Некрополь Беларуси

Kraszewski Jan

(1789-1864)

Биография

D. 0. M.

HIC JACET

PIAE MEMORIAE

JOANNES KANIOWA

KRASZEWSKI

VEXILLIFER PRUŻANENSIS

ORDINUM S.ANNAE ET S.VLADIMIRI EQUES

NATUS UKRAINAE IN BUŻOWKA

ANNO 1789

IN JOALIN

ANNO 1864 MENSE FEBR. DIE 15/27

DEFUNCTUS.

PIETATE, INGENIO. VIRTHTE

CLARISSIMUS

OLIM

CAJETANI KANIOWA

KRASZEWSKI

VENATORI TREMBOWELIENSIS

IN SNIATYN HALICIAE NATI 1753.

BUŻOWKA MORTUI 1793.

ET

ELISABETAE

MICHALOWSKA

FILIUS

Ян Крашэўскі – беларускі шляхціч, харунжы Пружанскага павету, старшыня земскага суду. Ян Крашэўскі нарадзіўся ў 1789 року Бузаўка Украіна ў сям’і Каетана Крашэўскага (Kajetan Kraszewski) [1753-1793] і Элізабэты з Міхалоўскіх (Elżbieta z Michałowskich).

У 1793 року памёр бацька Каетан. Ягоная жонка Эльжбэта, дачка санацкага стольніка, памерла яшчэ раней, і Ян застаўся на выхаваньні Каетанавых братоў. Яны набылі хлопцу вялікую вёску Баровае або Баравое (Borowo) пасярод палескіх балотаў. Маладому шляхцічу не падабалася ягонае новае месца жыхарства, і пасталеўшы, ён пачаў шукаць спосабу пасяліцца ў іншым месцы, бліжэй да людзей. Адзін з ягоныях дзядзькаў, Юзэф, прапанаваў Яну памяняцца на ўласны маёнтак Доўгае і Перасудавічы. Прапазыцыя здалася Яну прывабнаю, і ў 1807 року абмен адбыўся. 24 траўня 1811 року ўзяў шлюб з Зоф’яй Мальскай з Раманава (зараз у Любельскім ваяводзтве Польшчы), атрымаў ладны пасаг і сувязі з Пружанскім зямляцтвам. Падчас вайны 1812-га недалёка ад маёнтку Крашэўскіх стаялі атрады генерала Касінскага. За дапамогу жаўненам, спачатку, расейцы абрабавалі дом Крашэўскіх, а затым разбуралі яго. Пасьля вайны дом прыйшлося будаваць нанова. У 1810-1815 Ян Крашэўскі – судзьдзя Пружанскага павятовага суду, у 1816-1819 — старшыня гэтага суду. У 1820-1821 — харунжы павятовы ў земскім судзе, у 1822-1824 — судзьдзя ў межавым апэляцыйным судзе.

Паводле сведчанняў сучаснікаў, пан Ян быў энергічным і моцным гаспадаром. Валодаў адразу некалькімі маёнткамі на Пружаншчыне, побач зь імі ўзводзіў новыя пабудовы, цукровы завод і вёў актыўнае гаспадарчае жыццё. Шляхецкі двор першае паловы XIX стагоддзя – гэта цэнтр культурнага, грамадскага і палітычнага жыцця. Двор Яна Крашэўскага славіўся менавіта гэтым. Двор Яна Крашэўскага часта наведвалі суседзі: памешчыкі, вяскоўцы і нават губернатары. У сям’і Крашэўскіх шмат чыталі, самым любімым творам быў «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча. Ян Крашэўскі добра ведаў лаціну, нямецкую і францускую мовы, зьбіраў бібліятэку і старажытныя рукапісы. Сябраваў з паэтам Францішкам Карпінскім. У маёнтку Доўгае, у сям’і Яна Крашэўскага, нарадзіўся будучы пісьменьнік, астраном і музыкант Каетан Крашэўскі. У 1839 року Гаспадарчым Дэпартаментам Міністэрства Ўнустраных Справаў Расейскае Імперыі за служу старшынёю камітэта для паляпшэння стану горада Пружаны Ян Крашэўскі быў ўзнагароджаны ордэнам Святое Ганны трэцяга класу.

Як піша Каетан Крашэўскі пра свайго бацьку Яна, хараваў ён у апошнія рокі і хвароба стала толькі ўзмацнілася калі ён даведаўся, што сярэдняга сына Люцыяна за ўдзел у паўстанні 1863-1864 рокаў арыштавалі і саслалі ў вязніцу ў Гародню, а пасьля ў спасылку. Ян Крашэўскі памёр у 1864 року, знаходзячыся ў гасьцях у маёнтку Марачэўскіх Ёалін.

Захоронение располагается на территории кладбища при Троицком костеле д. Шерешево Пружанского района Брестской области.

Источник: материалы предоставил Ковалевич Сергей Иванович (г. Брест).

Фотография надгробияФотография надгробия